Завяршылася пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны

6 сентября 2017

У Мінску завяршылася чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны ў фармаце АБСЕ - Украіна - Расія. Удзельнікі пасяджэння адзначылі істотнае зніжэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню за мінулае лета, а менавіта на 67 працэнтаў.

Размова ідзе аб выкананні дамоўленасцяў па так званым школьным перамір'і. Па словах паўнамоцнага прадстаўніка Расіі ў кантактнай групе Барыса Грызлова, першыя 12 дзён спынення агню паказалі, што "пры наяўнасці жадання бакоў можна рэальна знізіць да мінімуму колькасць абстрэлаў і павысіць узровень бяспекі мірных грамадзян". Абмяркоўвала кантактная група і пытанне магчымага ўвядзення кантынгенту ААН для гарантавання бяспекі місіі АБСЕ ў Данбасе.