Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы павінна прайсці не пазней за сакавік

27 января 2015

Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Парадак дня маючага адбыцца саміту ўжо сфарміраваны і ўключае шэраг пытанняў.

Да сакавіка павінна завяршыцца і дапрацоўка праграмы дзеянняў урадаў Беларусі і Расіі ў галіне эканамічнай палітыкі. У цэлым бакі закранулі сёння і іншыя пытанні ў рамках Саюзнай дзяржавы і Мытнага саюза.