Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску

29 января 2020
Рэжым перамір'я і супрацьмінная дзейнасць застаюцца ключавымі ўмовамі для папярэджання цывільных ахвяр і мірнага вырашэння канфлікту ў Данбасе. Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы сёння ў Мінску  было арыентавана ў асноўным на практычную рэалізацыю вынікаў нармандскага саміту ў Парыжы. Так, рабочая група па бяспецы  прадоўжыла вызначэнне дадатковых участкаў развядзення сіл і сродкаў. Гэтая тэма будзе на парадку  дня і наступнага пасяджэння. 

Хайды Грау,  спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:  "Ацэньваючы агульную сітуацыю бяспекі ў зоне канфлікту, хачу адзначыць, што колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў студзені застаецца ніжэйшай за  сярэдні ўзровень мінулага года. Аднак колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, паводле звестак СММ АБСЕ, у параўнанні з канцом мінулага года ўзрасла. Апроч абстрэлаў, галоўнай прычынай гібелі цывільных асоб з'яўляюцца міны. Я заклікаю бакі прыняць усе неабходныя меры па захаванні рэжыму спынення агню і па ўзмацненні супрацьміннай дзейнасці". 

"Умоўна ўзгадніць" удалося 1 участак для развядзення сіл і сродкаў у Данбасе  ў раёне прапускнога пункта "Акцябр - Гнутава". Наступны раз  трохбаковая кантактная група збярэцца 12 лютага.