Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе сёння ў Мінску

5 Чэрвеня 2019

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе пройдзе сёння ў Мінску. Прадстаўляць Кіеў на перамовах будзе экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Раней украінскі лідар Уладзімір Зяленскі запэўніў, што з іх боку ёсць свежыя напрацоўкі. Кіеў, як вядома, выступае за аднаўленне перамоў па Данбасе ў "нармандскім фармаце" і за разблакіраванне мінскага працэсу. Нагадаем, летась Леанід Кучма завяршыў работу ў трохбаковай кантактнай групе. Тады яго замяніў былы першы намміністра замежных спраў Украіны Руслан Дземчанка.