Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Плануецца, што на пасяджэнні размова пойдзе аб пераадоленні гандлёва-эканамічных бар'ераў, якія існуюць. Як адзначыў беларускі прэм'ер, Беларусь і Расія заўсёды былі лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД. Таму пілотныя праекты спачатку варта выпрабаваць на саюзнай пляцоўцы, а затым - у ЕАЭС.
На сустрэчы з прэм'ерам Беларусі абмяркоўваліся і канцэпцыі новых саюзных праграм па аўтаэлектроніцы, рэгіянальнай групіроўкі войскаў і пытанні бюджэтнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.













