Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Брэсце

13 декабря 2018

На парадку дня ў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі 25 пытанняў. Сярод тэм - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, выкананне прыярытэтных кірункаў развіцця саюза, праект Ваеннай дактрыны, прагнозныя балансы аграхарчовай прадукцыі і індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на наступны год. Таксама плануецца абмеркаваць пытанні машынабудавання, АПК, адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Па выніках пасяджэння прадугледжваецца падпісанне серыі дакументаў, у тым ліку міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз.