Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД праходзіць у Мінску

12 декабря 2017

На парадку дня падвядзенне вынікаў старшынства Расіі ў Садружнасці сёлета, а таксама абмеркаванне плана працы на будучы год з улікам прыярытэтных задач развіцця СНД. Перад членамі Савета выступіў міністр замежных спраў Беларусі. Уладзімір Макей адзначыў, што 2017 год быў вельмі дзейсным і насычаным для СНД. Былі прынятыя практычна ўсе запланаваныя рашэнні па адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій - адзначыў Макей.