Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін - удзельніц СНД праходзіць у Сочы

10 октября 2017

У гэтыя хвіліны ідзе сустрэча ў вузкім складзе, а пасля дыпламаты правядуць перамовы з удзелам дэлегацый.

Кіраўнікі МЗС абмяркоўваюць меры для адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій. Таксама падрыхтаваны блок дакументаў гуманітарнай скіраванасці па падтрымцы нацыянальных відаў спорту і пашырэнні моладзевага супрацоўніцтва. На парадку дня - 17 пытанняў, дзевяць з іх - так званыя пераходзячыя. Іх абмеркаванне працягнецца заўтра на ўзроўні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Свой удзел у саміце пацвердзіў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Лідараў Садружнасці чакае яшчэ больш шырокі спектр тэм. А адным з самых значных дакументаў будзе заява аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных каштоўнасцяў.