Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД упершыню праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі

12 мая 2020
Як процідзейнічаць распаўсюджванню каранавіруса, у гэтыя хвіліны абмяркоўваюць міністры замежных спраў СНД. Пасяджэнне савета ўпершыню праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі. Беларусь прадстаўляе кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Сярод пытанняў - узаемадзеянне Садружнасці з ААН і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, урэгуляванне крызісных сітуацый на знешніх межах, стварэнне сумеснай сістэмы сувязі ўзброеных сіл СНД, праект моладзевага супрацоўніцтва, партнёрства ў галіне культуры.