Пасяджэнне парламентарыяў Саюзнай дзяржавы ў Мінску

28 февраля 2017

Усе складанасці ў беларуска-расійскіх адносінах носяць тэхнічны характар і не прывядуць да негатыўных наступстваў для саюзнага будаўніцтва. Афіцыйныя Мінск і Масква здольныя вырашыць пытанні ў нафтагазавай і харчовай сферах у найбліжэйшы час, заявілі сёння саюзныя парламентарыі на пасяджэнні ў беларускай сталіцы. На парадку дня - паглыбленне інтэграцыі па ўсіх кірунках. Упор у далейшай працы - на ўзмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, Беларусь і Расія шчыльна займаюцца падрыхтоўкай чарговага форуму рэгіёнаў. Плануецца, што ён пройдзе ў чэрвені ў Маскве і будзе прысвечаны інавацыйным і інфармацыйным тэхналогіям.