Пасяджэнне кантактнай групы па Данбасе ў Мінску. Цэнтральная тэма - развядзенне войскаў на ўсходзе Украіны

15 Кастрычніка 2019

У Мінску  завяршылася чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы  па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Бакам  не ўдалося ўзгадніць новы графік развядзення сіл у Пятроўскім і Залатым. Акрамя таго, удзельнікі не змаглі дамовіцца па пытанні абмену палоннымі. Адзначым, мінулая сустрэча стала першай пасля таго, як Украіна і іншыя члены кантактнай групы  ўзгаднілі формулу Штайнмаера. Яна прадугледжвае  асаблівы статус паўднёвага ўсходу краіны і правядзенне там выбараў. Адвод сіл павінен быў пачацца на мінулым тыдні, 7 кастрычніка. На гэта бакам канфлікту адводзіліся тры дні. Аднак дагэтуль ён так і не адбыўся. Нагадаем, развядзенне сіл у Пятроўскім і Залатым  -  абавязковая ўмова для правядзення саміту ў "нармандскім фармаце".