Заключнае пасяджэнне Савета Рэспублікі VI склікання

4 декабря 2019
Сёння на заключнае пасяджэнне сабраліся і беларускія сенатары. На парадку - пяць пытанняў, гэта ратыфікацыі міжнародных канвенцый, у прыватнасці, аб аплатных водпусках, і разгляд праекту закона, які дапаможа збліжэнню нашай краіны з СГА - ён быў адобраны аднагалосна. Традыцыйна сесію Савета Рэспублікі закрыў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што праца VI склікання была дзейснай і садзейнічала ўмацаванню міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Нагадаем, новы састаў парламента VII склікання пачне працу ў пятніцу, 6 снежня.