Заключнае пасяджэнне 5-га склікання сёння прайшло ў Савеце Рэспублікі

30 июня 2015

Праца сенатараў па-ранейшаму накіравана на павышэнне дабрабыту грамадзян і вырашэнне актуальных пытанняў. Спікер палаты Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ідзе актыўнае супрацоўніцтва з кіраўнікамі рэгіёнаў. Сёння абмеркавалі каля 25 пытанняў. Быў зацверджаны і законапраект аб змяненнях і дапаўненнях у закон "Аб зваротах грамадзян і юрасоб". Дакумент накіраваны на абарону інтарэсаў простых людзей. Ён таксама прадугледжвае абарону ад прафесійных скаржнікаў.

Таксама Савет Рэспублікі адобрыў на пасяджэнні законапраект "Аб барацьбе з карупцыяй". Дакумент распрацаваны па даручэнні Прэзідэнта. Са жніўня па снежань мінулага года праводзілася грамадскае абмеркаванне праекта закона, падчас якога было пададзена больш за 300 прапаноў, многія з якіх улічаны ў дакуменце.