За ходам выбараў сочаць назіральнікі ад міжнародных арганізацый

7 октября 2015

У Магілёве прадстаўнікі Альянсу міжнароднай місіі назіральнікаў з Германіі і Бельгіі Ханц-Юрген Захорка і Маргарыта Путроне сустрэліся з кіраўніцтвам абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта і наведалі некалькі ўчасткаў. Таксама напярэдадні яны пабывалі на ўчастках для галасавання ў Віцебскай вобласці. Назіральнікаў асабліва цікавіць арганізацыя выбараў у сельскай мясцовасці.

Усяго ў Магілёўскай вобласці для датэрміновага галасавання адкрыта 746 участкаў. Яшчэ 36 прымуць выбаршчыкаў непасрэдна ў дзень выбараў. Гэта датычыцца ўстаноў аховы здароўя: бальніц, санаторыяў, рэабілітацыйных цэнтраў.