За ходам галасавання ў краіне сочаць больш за 800 міжнародных назіральнікаў

11 сентября 2016

Нашым карэспандэнтам атрымалася пагутарыць і з расійскімі палітолагамі. Эксперты азнаёміліся з арганізацыяй працэсу і раскладам палітычных сіл. І канстатавалі шырокае прадстаўніцтва палітычных партый сярод кандыдатаў. Падкрэсліваюць і жывую цікавасць да выбараў. Яўка выбаршчыкаў відавочна высокая.

Назіральнікі прадстаўляюць місіі БДІПЧ АБСЕ - гэта, дарэчы, адна з самых шматлікіх дэлегацый, - а таксама Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і дыпкорпус.