За ходам галасавання сочаць больш за 800 міжнародных назіральнікаў

11 сентября 2016

Яны прадстаўляюць місіі БДІПЧ АБСЕ, гэта, дарэчы, адна з самых шматлікіх дэлегацый, а таксама Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і назіральнікі ад дыпкорпуса. Кіраўнік місіі СНД заявіў, што ва ўсіх кандыдатаў былі роўныя магчымасці, каб данесці свае праграмы да выбаршчыкаў. Таксама Сяргей Лебедзеў адзначыў рост яўкі.

Як заявіў Сяргей Лебедзеў, у місіі назіральнікаў ад СНД была магчымасць дэталёва вывучыць ход выбарчай кампаніі ў Беларусі - каля 40 назіральнікаў ад СНД сачылі за ходам выбараў яшчэ з 1 ліпеня.