За Вялікай гутаркай з Прэзідэнтам сёння і з вялікай цікавасцю сачылі ва ўсім свеце

3 февраля 2017

Першыя паведамленні і каментарыі з'явіліся ў СМІ суседзяў - Расіі і Украіны.

З нецярпеннем чакалі адказу Прэзідэнта на інфармацыю аб нібы магчымым выхадзе Беларусі з ЕАЭС і АДКБ. Ускалыхнуў каментарый аб цане расійскай нафты, але ўсе без выключэння зрабілі акцэнт на пацвярджэнні шматвектарнага і дружалюбнага палітычнага курсу Беларусі.

Свае каментарыі актыўна публікавалі і карыстальнікі ўсіх буйных сацыяльных сетак, якія сачылі за Вялікай гутаркай з Прэзідэнтам. У Twitter у рэгіянальныя трэнды выйшаў галоўны з іх - agl3. Пад ім з'яўляюцца дзясяткі паведамленняў за хвіліну.