Яўка на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў склала больш за 77 %

19 февраля 2018

Беларусь падводзіць вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Выбарчыя ўчасткі закрыліся напярэдадні роўна ў 8 вечара.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, яўка склала больш за 77 %. Усяго па краіне на 18 тысяч мандатаў прэтэндавала каля 22 тысяч кандыдатаў. Датэрмінова аддаў свой голас кожны трэці беларус.

Пра ход выбарчай кампаніі напярэдадні ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама. Паводле слоў Вадзіма Іпатава, канструктыўныя заўвагі назіральнікаў важныя для ўдасканалення выбарчага заканадаўства.

Асноўныя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам Беларусі павінен разгледзець не пазней за 23 лютага. Менавіта на гэты дзень запланавана пасяджэнне ЦВК.