Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі на 12:00 склала 42,3 %

11 сентября 2016

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці яўка выбаршчыкаў склала 38 %, у Віцебскай - 48,27 %. У Гомельскай вобласці прагаласавала 47,74 % выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Гродзенскай - 43,92 %. У Мінскай вобласці ўдзел у галасаванні прынялі 41,59 % выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 47,14 %. На сталічныя ўчасткі прыйшлі 33,48 % выбаршчыкаў.