Японія пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі ў 2019 годзе

8 августа 2018

Аб гэтым гаварылі сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі з кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы "Японія - Беларусь", старшынёй спецыяльнага камітэта Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі па рэгіянальным аднаўленні Хірамічы Ватанабэ. Міхаіл Мясніковіч павітаў прыняцце Японіяй палітычных рашэнняў аб адкрыцці ў Беларусі паўнацэннага пасольства. Хірамічы Ватанабэ ў сваю чаргу запэўніў, што ў наступным годзе ў Мінск будзе накіраваны дыпламат у рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Гэты крок, на думку бакоў, паспрыяе яшчэ больш актыўнаму развіццю адносін паміж Беларуссю і Японіяй.