Аб гэтым сёння журналістам заявіў Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі Санакай Самарасінхай. Размова ў першую чаргу ішла аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве і сумеснай падтрымцы малога бізнесу. А таксама аб падрыхтоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця нашай краіны, яна разлічана да 2030 года. Сёння кіраўнік урада агучыў ініцыятыву аб тым, каб да гэтай доўгатэрміновай праграмы былі прыцягнутыя эксперты-эканамісты ААН/ПРААН.














