Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пройдзе з 10 снежня па 8 студзеня

15 ноября 2017

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня і прадоўжыцца па 8 студзеня, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня. Падчас размовы з журналістамі Лідзія Ярмошына дала рэкамендацыі тым, хто жадае вылучацца ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Дэпутатам мясцовага Савета можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, без судзімасці. Таксама маюць права вылучацца расіяне, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне. Замежныя назіральнікі для маніторынгу не запрашаюцца, выключэнне можа быць для прадстаўнікоў акрэдытаванага дыпкорпуса.