Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў ідзе актыўна

21 января 2014

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, ініцыятыўных груп зарэгістравана больш, чым падчас кампаніі 2010 года.


Паводле каляндарнага плана падрыхтоўкі і правядзення выбараў, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прадоўжыцца па 10 лютае ўключна. Цяперашняя выбарчая кампанія мае свае асаблівасці, абумоўленыя зменамі і дапаўненнямі, якія былі занесены ў выбарчае заканадаўства. Так, уведзены прынцып, адзін кандыдат - адна акруга.


Сёння адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім будуць разгледжаны некаторыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нагадаем, галасаванне пройдзе 23 сакавіка.