Выбары ў абласцях Беларусі. У Гродне выбралі сенатараў

7 ноября 2019
Выбары прайшлі таксама ва ўсіх абласцях Беларусі. У Гродзенскай на пасяджэнне сабраліся 365 дэпутатаў. Кандыдаты сцісла распавялі пра сябе, а таксама пра тое, якой яны бачаць працу ў Савеце Рэспублікі. Трыбуну для абмеркавання кандыдатаў падалі і дэпутатам. Пасля выступленняў адбылося таемнае галасаванне. Вылучаліся восем кандыдатур, усе абраныя. 


Верхняя палата беларускага парламента складаецца з 64 сенатараў

56 з іх абіраюцца дэпутатамі мясцовых Саветаў - па восем ад кожнай вобласці і Мінска. Яшчэ восем прызначаюцца Прэзідэнтам. Свае абавязкі сенатары пачнуць выконваць 6 снежня. У гэты дзень адбудзецца ўстановачная сесія і будзе абрана кіраўніцтва верхняй палаты Нацыянальнага сходу 7-га склікання.


Тэгі:

#Выборы 2019