Выбары ў Нацыянальны сход пройдуць 7 і 17 лістапада

5 Жніўня 2019
У Беларусі дадзены старт парламенцкай кампаніі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэнні выбараў у Нацыянальны сход 7 склікання. Так, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, а абраць дэпутатаў ніжняй палаты парламента трэба будзе  17 лістапада.

Цэнтрвыбаркам у рамках сваіх паўнамоцтваў арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем выбарчага заканадаўства. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. На дзяржорганы і іншыя арганізацыі ўскладаецца выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі аргмерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў. Савету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне кампаній. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына назвала гэты перыяд і выбраныя даты  ўдалымі для правядзення выбараў.

Лідзія Ярмошына,  Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Лістапад стацыянарны месяц, калі насельніцтва знаходзіцца на месцах, пражывае па асноўным месцы рэгістрацыі. Больш за тое, тыдзень, які будзе папярэднічаць дню выбараў, ён рабочы, нават без суботы, а ў нас заўсёды ў рабочыя дні добра насельніцтва галасуе датэрмінова. Таму нават у датэрміновага галасавання павялічыўся такі актыўны дзень для ўдзелу выбаршчыкаў".

Па шматгадовай традыцыі на базе Палаца Рэспублікі падчас выбараў арганізуюць вялікі інфармацыйны цэнтр. А вось анлайн-інфарматарам стане мабільны дадатак, ён пачне працаваць да парламенцкіх выбараў. З яго дапамогай  выбаршчыкі змогуць дакладна вызначыць свой участак для галасавання і нават пабудаваць маршрут да яго.


Папулярныя

Рэкамендуемыя