Выбары ў мясцовыя Саветы ўступаюць у актыўную фазу

9 декабря 2017

З заўтрашняга дня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты і збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі. Парадак работы, паводле Выбарчага кодэкса краіны, сёння з прадстаўнікамі тэрытарыяльных і акруговых камісій Брэсцкай вобласці на выязным семінары абмеркавала Лідзія Ярмошына. Старшыня Цэнтрвыбаркама паведаміла, што на першых этапах выбараў у мясцовыя Саветы назіраецца рост актыўнасці ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. А вылучэнне ад працоўных калектываў ужо можна лічыць формай, якая памірае.

Участковыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваныя не пазней за 3 студзеня. Нагадаем, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага. Будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў па ўсёй краіне.