Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі не пазней за 20 лютага

2 октября 2017

Сёння стала вядома, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі не пазней за 20 лютага. У ЦВК адзначылі, уносіць змены ў выбарчае заканадаўства не плануецца. Што датычыцца міжнародных назіральнікаў, іх звычайна на такое галасаванне не запрашаюць. Існуе практыка запрашаць акрэдытаваных паслоў.