Выбары сенатараў праходзяць на сённяшніх пасяджэннях Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінгарсавета

13 сентября 2016

Як стала вядома, ад Мінска ў верхнюю палату парламента увойдуць 8 чалавек. Гэта - старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, дырэктары двух РНПЦ - "Маці і Дзіця" Канстанцін Вільчук і трансплантацыі органаў і тканак - Алег Румо, рэктар Акадэміі музыкі Кацярына Дулава, намеснік міністра юстыцыі Ала Бодак і Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Вынікі выбараў у сенат падвядуць не пазней за 30 верасня. У Савеце Рэспублікі - 64 сенатары - па 8 ад кожнай вобласці і Мінска. Яшчэ васьмярых прызначае Кіраўнік дзяржавы.