Выбары дэпутатаў парламента шостага склікання адбыліся

12 сентября 2016

Беларусь учора вызначылася са складам Палаты прадстаўнікоў. На 110 месцаў прэтэндавалі 484 кандыдаты. Вось што адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама на выніковай прэс-канферэнцыі ў інфацэнтры, якая прайшла апоўначы.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама назвала цяперашнія выбары самай ліберальнай парламенцкай кампаніяй за апошнія 20 гадоў. Яны падавалі найболей шырокія магчымасці для самавыяўлення ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Была адзначаная і высокая актыўнасць саміх выбаршчыкаў.