Выбары-2019: датэрміновае галасаванне ў Беларусі пачнецца 12 лістапада

11 ноября 2019
Кульмінацыя выбарчай кампаніі  адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю,  17 лістапада,  у асноўны дзень галасавання. Зрэшты, калі не атрымліваецца прыйсці ў выхадны,  ёсць рашэнне.

Заўтра ў Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне. Яно прадоўжыцца 5 дзён - з 12 па 16 лістапада ўключна. Аддаць свой голас можна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19.

Форма традыцыйная і, як паказвае час, зручная. На выбарах 4 гады таму  датэрмінова свой голас аддаў 31 % выбаршчыкаў. І гэта сусветная практыка.

Ад некалькіх дзён да 2 месяцаў да афіцыйнага дня выбараў дазваляюць прагаласаваць у большасці штатаў Амерыкі. У Нарвегіі датэрміновае галасаванне стартуе за 4 тыдні. У Швейцарыі - за 5. У Швецыі - за 6 тыдняў.

6 880 605 чалавек. Гэтая агульная колькасць выбаршчыкаў у Беларусі. З іх 3 682 чалавекі  будуць галасаваць за межамі нашай краіны.

Падчас датэрміновага галасавання не галасуюць  дома, а таксама на выбарчых участках, адкрытых у бальніцах і санаторыях.


Тэгі:

#Выборы 2019