Другі саміт лідараў ЕАЭС адбудзецца сёння ў фармаце відэаканферэнцыі

19 Мая 2020
З моманту мінулай "віртуальнай сустрэчы" кіраўнікоў дзяржаў прайшоў месяц - тады палітыкі абмяркоўвалі супрацьстаянне COVID-19 і крокі па аднаўленні і развіцці ў эпоху посткаранавіруса. Тэма актуальная па-ранейшаму. Гэтым разам на парадку дня дзесяць пытанняў. Гэта работа аб'яднання ў новых умовах - жыццё і эканоміка падчас і пасля пандэміі. Мяркуецца, што лідары краін зацвердзяць стратэгію Саюза да 2025 года. Гэта фактычна "дарожная карта" далейшага развіцця інтэграцыі. Абмяркуюць і перспектывы транспартнага рынку ЕАЭС, міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку заяўку Кубы на атрыманне статусу назіральніка ў аб'яднанні.