Уся апошняя інфармацыя пра ход галасавання ад ЦВК

11 сентября 2016

Уся апошняя інфармацыя пра ход галасавання сцякаецца ў Цэнтрвыбаркам. Там працуе наш карэспандэнт Ілона Красуцкая. Вось ужо 3 гадзіны беларусы робяць свой выбар. У цэлым у Цэнтрвыбаркаме адзначаюць, што па ўсіх параметрах гэта кампанія праходзіць больш спакойна, па выбарчай актыўнасці больш інтэнсіўна за папярэднюю 2012 года. Усе падрабязнасці даведаемся у Мікалая Лазавіка, сакратара Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (відэа). 

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 30,62 % выбаршчыкаў, у Віцебскай - 38,2 %, у Гомельскай і Гродзенскай - 38,61 % і 36,04 % адпаведна. У Мінскай вобласці прагаласавалі 34,17 % выбаршчыкаў ад агульнага колькасці ўключаных у спісы, у Магілёўскай - 37,8 %. У Мінску прагаласавалі 28,05 % выбаршчыкаў, на ўчастках за межамі Беларусі - 39,38 %. Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі праходзіць на 6 018 выбарчых участках, 47 з якіх знаходзяцца за мяжой.