Уся інфармацыя наконт выбараў у мясцовыя Саветы паступае ў Цэнтрвыбаркам

23 марта 2014
Зараз там працуе наш карэспандэнт Сяргей Хамянтоўскі (прамое ўключэнне).

Роўна гадзіну таму па ўсёй краіне адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Барацьбу за дэпутацкія мандаты вядуць больш чым 22 тысячы чалавек.

Сёння ў Цэнтрвыбаркам разам з яго супрацоўнікамі прыйшлі і тэлевізіёншчыкі. На працягу дня мы будзем выходзіць у эфір з ЦВК і паведамляць самую аператыўную інфармацыю наконт галасавання.

Участкі працуюць. Пайшоў і выбаршчык. Пакуль не масава - усё ж нядзеля. Галасаванне ідзе ўжо гадзіну. Пра лічбы гаварыць рана. За чатыры дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў прынялі амаль 25% грамадзян. Актыўнасць лепшая, чым у 2010 годзе.