Сустрэчы "нармандскай чацвёркі" ў Мінску 5 гадоў

12 февраля 2020
17 гадзін перамоў і 13 пунктаў пагаднення. Першая поўнафарматная сустрэча "нармандскай чацвёркі" ў Палацы Незалежнасці завяршылася 5 гадоў таму. У Мінску абмяркоўваліся шляхі ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. У перамовах удзельнічалі канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Францыю і Украіну прадстаўлялі кіраўнікі на той момант гэтых краін Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка. Галоўным вынікам перамоў у сталіцы Беларусі стала падпісанне комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў.


Кантактная група па Украіне абмяркуе новыя ўчасткі вывядзення сіл 

Сёння ў сталіцы пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па канфлікце на ўсходзе Украіны. На мінулай сустрэчы рабочая група па бяспецы працягнула азначэнне дадатковых участкаў вывядзення сіл і сродкаў. Умоўна ўзгадніць атрымалася адзін такі ўчастак у Данбасе  - у раёне прапускнога пункта "Акцябр - Гнутава". Чакаецца, што гэтая тэма будзе на парадку дня і сёння.