Сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ

30 июня 2015

Пра маючую адбыцца палітычную кампанію гаварылі на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, Беларусь разглядае візіт Кента Харстэда ў нашу краіну як знак павагі. Таксама падчас перамоў бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, шляхі і магчымасці яго актывізацыі.

Акрамя таго Кент Харстэд сустрэўся і з кіраўніком беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Віктарам Гумінским. Ён запрасіў еўрапейскіх парламентарыяў назіраць за маючымі адбыцца прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне. Пісьмовае запрашэнне будзе перададзена на сесіі арганізацыі ў Хельсінкі, якая пройдзе з 5 па 9 ліпеня. Адмысловую ўвагу Кент Харстэд надаў і ролі Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.

Візіт намесніка старшыні ПА АБСЕ ў Беларусь прадоўжыцца заўтра. Запланаваны сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў нашай краіны Аленай Купчыной, старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай. Кент Харстэд наведае мемарыяльны комплекс "Хатынь", Беларускі дзіцячы хоспіс і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.