Сустрэча А. Лукашэнкі і прэзідэнта Кубы праходзіць у Палацы Незалежнасці

23 октября 2019
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля сёння праходзіць у Мінску.

Кубінскі лідар прыбыў на некалькі дзён з афіцыйным візітам у нашу сталіцу. І ўжо па традыцыі перамовам у Палацы Незалежнасці папярэднічаў урачысты цырыманіял ва ўнутраным двары.

Перамовы праходзяць у вузкім і пашыраным складах. На парадку дня  міжнародныя адносіны і далейшая сумесная работа ў эканоміцы. Сёння тавараабарот Мінска і Гаваны складае  прыкладна 17 мільёнаў долараў, прычым 90 % - наш экспарт. Яшчэ перад размовай двух лідараў намеціліся ключавыя пункты супрацоўніцтва: прамысловасць, сельская гаспадарка і нават інфармацыйныя тэхналогіі. 

Усе падрабязнасці сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і лідара Вострава  свабоды глядзіце ў наступных выпусках навін.