Двухдзённы форум сабраў прадстаўнікоў 80 краін - членаў ААН. Прычынай арганізацыі такога маштабнага мерапрыемства ААН заве канфлікты, якіх апошнім часам становіцца ўсё больш. Анатоль Ліпецкі - з Турцыі.
Сірыя, усход Украіны, Ірак. І "гарачыя кропкі" працягваюць узнікаць. Планета не ведала такога маштабу пакут з Другой сусветнай. Менавіта таму ўпершыню за сваю 70-гадовую гісторыю ААН склікала Сусветны гуманітарны саміт.
У Стамбуле сабраліся палітыкі, бізнесмены, прадстаўнікі гуманітарных арганізацый і грамадзянскага грамадства. Усе павінны на саміце пацвердзіць, што нясуць адказнасць і прыняць абавязацельствы па выкананні прапанаванага Генеральным сакратаром парадку дня ў інтарэсах чалавецтва. Ніякіх таргоў і здзелак.
Пазначаны некалькі ключавых кірункаў:
- прадухіленне і спыненне канфліктаў;
- прытрымліванне правіл вядзення ваенных дзеянняў, калі ўжо такія вядуцца;
- ніхто не павінен быць забыты - гэта пра вымушаных перасяленцаў;
- змена метадаў працы для ўхілення патрэбы;
- рэакцыя на стыхійныя бедствы і барацьба з кліматычнымі зменамі;
- правы жанчын, гендарная роўнасць;
- інвеставанне ў абарону інтарэсаў чалавецтва.
Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае генеральны консул нашай краіны ў Стамбуле Ігар Белы.
Праца будзе складаная і карпатлівая. Бо на саміт з азначэннем "Сусветны" адведзена ўсяго два дні. Вынікам павінна стаць прыняцце адпаведнай дэкларацыі. Дакумент абавязковы да выканання. У адваротным выпадку - ні пра якую гатоўнасць да крызісаў і ўмення рэагаваць на іх у будучыні не будзе ісці і размовы.













