Усе абласныя дэлегацыі для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе прыбылі ў Мінск

21 июня 2016

Прадстаўнікі Брэсцкай і Віцебскай абласцей засяліліся ў гатэлі літаральна некалькі гадзін таму.

Па дарозе дэлегаты не марнавалі часу дарма - абмяркоўвалі вынікі мінулай пяцігодкі і дзяліліся сваімі прапановамі і ініцыятывамі, якія рыхтуюцца агучыць на Усебеларускім вечы.

Усяго ж ва Усебеларускім народным сходзе прымуць удзел дзве з паловай тысячы чалавек. Кожны рэгіён будуць прадстаўляць 350 дэлегатаў і яшчэ 400 - сталіцу.