Усяго сёлета за межамі Беларусі ў 36 краінах працуюць 47 участкаў. Упершыню атрымалі магчымасць аддаць свой голас на выбарах беларусы, якія пражываюць у Аўстраліі. Мы звязаліся з нашым выбарчым участкам у Канберы.
"Пасольства ў Аўстраліі адкрылася даволі нядаўна. Нарэшце ўпершыню ў грамадзян Беларусі, якія пражываюць у гэтай далёкай краіне, ёсць магчымасць прагаласаваць на выбарах. Мы вельмі рады, што ўсе беларусы, якія пражываюць у Аўстраліі, нарэшце атрымалі магчымасць скарыстацца сваім выбарчым правам і таму пастараліся максімальна ўсё добра арганізаваць у нашым пасольстве. Нашы дзверы заўсёды адчыненыя для грамадзян. Прыйсці і прагаласаваць, у цэлым вельмі дружалюбная атмасфера. Вядома, не так шмат людзей змаглі дабрацца да Канберы, у якой знаходзіцца пасольства і непасрэдна адчынены ўчастак, але ў цэлым усё роўна гэта добрая ініцыятыва. І ў далейшым наша пасольства будзе добрай апорай для магчымасці людзей прагаласаваць на далейшых выбарах, якія будуць праходзіць у нашай краіне".













