Магчымасці аднаўлення палітычнага дыялогу паміж ЕС і ўсходнімі партнёрамі абмяркоўваюць у Люксембургу

15 октября 2018

Магчымасці аднаўлення палітычнага дыялогу паміж ЕС і ўсходнімі партнёрамі абмяркоўваюць у гэтыя хвіліны ў Люксембургу. Удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС прымае і Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Старшынствуе на перамовах Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

Федэрыка Магерыні, Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі: "Мы будзем рады сустрэчы з міністрамі замежных спраў шасці краін "Усходняга партнёрства". Сустрэча дасць магчымасць аднавіць палітычны дыялог паміж ЕС і ўсходнімі партнёрамі. Гэта ключавая частка знешняй палітыкі Еўрасаюза".

Міністры замежных спраў, як чакаецца, падвядуць вынікі выканання абавязацельстваў у рамках партнёрства, уключаючы прыярытэты "20 задач на перыяд да 2020 года". Таксама размова пойдзе наконт святкавання 10-ай гадавіны "Усходняга партнёрства" вясной.