Усход Украіны стаў адной з найбольш замініраваных зон у свеце

19 сентября 2018

Трохбаковая кантактная група па вырашэнні сітуацыі на ўсходзе Украіны заклікае бакі канфлікту выконваць перамір'е і прыкласці максімум намаганняў, каб пазбегнуць чалавечых ахвяр. Сёння на перамовах у Мінску падкрэслілі важнасць гуманітарнага размініравання ў рэгіёне.

Як зазначыў спецпрадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, канфліктны рэгіён сёння - адзін з найбольш замініраваных тэрыторый у свеце.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "У рабочай групе па бяспецы сёння абмяркоўваліся пытанні рэжыму спынення агню, развядзенне сіл па лініі судотыку размініравання.

Варта адзначыць, што ўсход Украіны стаў адной з найбольш замініраваных зон у свеце. У гэтай сувязі каардынатар рабочай групы ТКГ па бяспецы, пасол Эртугрул Апакан падкрэсліў важнасць гуманітарнага размініравання і сістэмнага падыходу да яго".

Як адзначаюць назіральнікі, у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць ахвяр у Данбасе паменшылася на 37 %. Тым не менш, з пачатку гэтага года там загінулі 182 чалавекі. Звесткі прадставіла місія АБСЕ па выніках праведзенага ў рэгіёне маніторынгу, і гаворка ідзе пра цывільнае насельніцтва. Назіральнікі заклікалі бакі да прамых перамоў і раскрытыкавалі заявы вайскоўцаў, якія апраўдваюць неабходнасць агню ў адказ.