Саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва склікаюць раз на тры гады. Ужо заўтра за адным сталом кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў будуць разам шукаць адказы на пытанні, якія сёння стаяць перад сусветнай супольнасцю - гэта пытанні тэрарызму і міграцыі, а таксама эканамічны крызіс. Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва ўключае 57 краін, і хоць Беларусі ў іх ліку няма, афіцыйны Мінск імкнецца атрымаць статус назіральніка ў гэтай уплывовай арганізацыі.
Праграмай рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з лідарамі іншых краін. Плануецца, што сёння познім вечарам Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.













