Пытанні Еўразійскай інтэграцыі на міжурадавым савеце ЕАЭС у Алматы

5 февраля 2021
Для эфектыўнай працы Еўразійскага эканамічнага саюза патрэбна дысцыпліна выканання дамоўленасцяў. Пра гэта  гаварыў беларускі прэм'ер сёння ў Алматы на пасяджэнні міжурадавага савета аб'яднання. Асаблівая ўвага надаецца пытанням прамысловай кааперацыі, стварэнню сумесных прадпрыемстваў і інфраструктурных праектаў. Па некаторых таварах інтарэсы супадаюць, але тут важна знаходзіць пункты ўзаемадзеяння, а не штучна ствараць бар'еры на рынку. Тым больш сёння для многіх актуальная тэма імпартазамяшчэння, каб знізіць залежнасць ад паставак дэталяў звонку, а таксама знайсці новыя рынкі для продажу прадукцыі з ЕАЭС. Сярод перспектыўных  называюць Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку.

Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета пройдзе ў Расіі


Рэвізію выканання сумесных праектаў у ЕАЭС правядуць у красавіку. Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета пройдзе ў Расіі.