Пытанні беларуска-аўстрыйскіх адносін абмяркуюць сёння ў МЗС Беларусі

9 февраля 2016

Нашу краіну з візітам наведае Генеральны сакратар Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Лінхарт. Запланаваныя сустрэчы аўстрыйскага дыпламата з кіраўніцтвам знешнепалітычнага ведамства. Акрамя гэтага, сёння Міхаэль Лінхарт прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця пасольства Аўстрыі ў Мінску.