Пытанні беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы У. Макей і дзяржсакратар ЗША М. Пампеа

13 марта 2020
Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня абмеркавалі сёння падчас тэлефоннай размовы  Уладзімір Макей і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Закранулі таксама тэматыку энергетычнай бяспекі. Нагадаем, дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў наведваў Беларусь у пачатку лютага і анансаваў хуткі абмен пасламі.