Ва ўзаемаадносінах Беларусі і ЗША пачынаецца новы этап

28 мая 2015

Такую думку ў інтэрв'ю журналістам выказаў прызначаны Ганаровы консул нашай краіны ў Фларыдзе Майкл Маргуліс. Сёння прадстаўнікі дэлегацыі фонду "Духоўная дыпламатыя", якія прыбылі ў Мінск з візітам, сустрэліся з кіраўніком Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў штатах і ў свеце, а таксама перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і ЗША. Гэтыя ж тэмы сталі ключавымі і падчас вялікай лекцыі, з якой перад беларускімі парламентарыямі выступіў член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Нью-Мексіка Стэван Пірс.

Як адзначыў у інтэрв'ю журналістам кангрэсмен Стэван Пірс, для яго гэта першы візіт у нашу краіну. І ад Беларусі ў яго самыя прыемныя ўражанні.