Падчас інаўгурацыі прэзідэнт Эквадора адзначыў поспехі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі

25 мая 2013
Рафаэль Карэа Дэльгада трэці раз прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Эквадора. Урачыстая цырымонія адбылася ў сталіцы краіны Кіта. На ёй прысутнічала парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. 50-гадовы Карэа вядомы як прыхільнік левых поглядаў і антыамерыканіст. На лютаўскіх прэзідэнцкіх выбарах Рафаэль Карэа набраў больш чым 57% галасоў - перамогшы ўжо ў першым туры. Падчас інаўгурацыі прэзідэнт Эквадора адзначыў поспехі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, пацвярджэннем якіх з'яўляецца паляпшэнне пазіцый нашай краіны па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, а гэта лепшы доказ правільнасці выбару сацыяльна-арыентаванага шляху дзяржаўнай палітыкі. У гэты ж дзень адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі з Прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Бакі абмеркавалі актывізацыю дыялогу паміж краінамі.