У Палацы Незалежнасці працягваюцца перамовы дэлегацый Беларусі і Венесуэлы

5 октября 2017

Гадзіну таму завяршылася сустрэча лідараў Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадуры. З высокім госцем з Баліварыянскай Рэспублікі ў Мінск прыбылі эксперты нафтагазавай, прамысловай і будаўнічай сфер. Падмурак для працы са стратэгічным партнёрам закладзены ўжо даўно.

Праз некалькі гадзін Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару. Падрабязнасці - у 15:00.