У Палацы Незалежнасці працягваецца самы напружаны палітычны марафон

12 февраля 2015

Галоўная тэма апошніх сутак усіх сусветных СМІ - па-ранейшаму перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі". Кіраўнікі Украіны, Расіі, Францыі і Германіі абмяркоўваюць план выхаду з крызісу ва Украіне. Ужо больш за 13 гадзін Уладзімір Пуцін, Пётр Парашэнка, Франсуа Аланд і Ангела Меркель знаходзяцца за сталом перамоў. Зараз мы зноў перамяшчаемся ў Палац Незалежнасці. У дадзены момант у зале перамоў рыхтуюцца да падпісання шэрагу дакументаў. Але журналісты па-ранейшаму ў чаканні якіх-небудзь заяў.

Фармат перамоў мяняўся ўжо некалькі разоў. Яны праходзілі то ў вузкім, то ў пашыраным складзе. Гэты малюначак мы атрымліваем у прамым эфіры з Палаца Незалежнасці. Ужо ў найбліжэйшы час мы спадзяёмся даведацца падрабязнасці новых мінскіх дамоўленасцяў.