Знешнепалітычны вектар і ўзаемадзеянне на пляцоўках СНД. Сустрэча прэзідэнта Беларусі і кіраўніка МЗС Расіі ў Мінску

26 ноября 2020
Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, умацаванне ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы і падзеі на міжнароднай арэне.

Прэзідэнт: Мы хацелі б мець вельмі блізкія, братэрскія адносіны з Расійскай Федэрацыяй 

Насуперак здагадкам вакол парадку дня сустрэчы гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас размовы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка МЗС Расіі. А меркавалі рознае, нават тое, што візіт спецыяльны, і Сяргей Лаўроў вязе ў Мінск нейкія ўльтыматумы. Усе так званыя cенсацыі - фантазіі на роўным месцы. Дыпламат першапачаткова прыехаў з канкрэтнай мэтай - прыняць удзел у сумесным пасяджэнні калегій двух знешнепалітычых ведамстваў. Мерапрыемства планавае. Калі ж чыноўнікі такога рангу знаходзяцца ў Мінску, сустрэча, як правіла, аўтаматычна трапляе ў прэзідэнцкі графік. Таму ўсе здагадкі  падобныя на чарговыя фэйкі. Пра якасць беларуска-расійскіх адносін гавораць канкрэтныя факты. 2020 год выдаўся няпростым. Гэта і ўплыў каранавіруса, і знешні націск. Словам, нашы адносіны зноў прайшлі праверку на трываласць. Карыстаючыся  нагодай, кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў Сяргея Лаўрова з тым, што шмат у чым сіламі расійскага боку ўдалося вырашыць ваенны канфлікт на Каўказе. 

А. Лукашэнка пазітыўна ацаніў дзеянні Расіі па ўрэгуляванні канфлікту ў Нагорным Карабаху

Вядома, праблем дадала пандэмія: закрыццё межаў, спыненне авіязносін, многія кантакты застопарыліся. Усё гэта паўплывала на ўзаемны гандаль Беларусі і Расіі. Не дабіраем прыкладна 20 % да ўзроўню мінулага года.

Зніжэнне адбылося ў першую чаргу за кошт паліўна-энергетычнай прадукцыі. Але краіны памятаюць часы, калі за год узаемны гандаль дасягаў адзнакі больш  чым 40 мільярдаў долараў - гэта значыць, імкнуцца ёсць да чаго.

C. Лаўроў: Мы бачым варожае стаўленне Захаду да Расіі і Беларусі


Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: "Перш за ўсё абмяркоўвалася знешнепалітычнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў АДКБ, на пляцоўках ЕАЭС і СНД. Закранулі таксама адносіны Беларусі і Расіі з краінамі Захаду. Мы бачым, прама скажам, варожае стаўленне і да Расіі, і да Беларусі. Бачым спробы актыўна ўплываць на ўнутраныя працэсы ў нашых краінах. У нас ёсць Саюзная дзяржава, нам ёсць чым абараняць сябе, як абараніць сваю незалежнасць. Гэта агульная пазіцыя нашых прэзідэнтаў і ўрадаў".

Саміт лідараў ЕАЭС намечаны на 11 снежня

Наперадзе кантакты будуць вельмі шчыльнымі, з папраўкай на эпідсітуацыю. 2 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі адбудзецца саміт АДКБ. Як спраўляцца з крызіснымі з'явамі ў эканоміцы, абмяркуюць 11 снежня зноў у анлайн-фармаце ўжо на пасяджэнні ЕАЭС. Нагадаем, Мінск старшынствуе сёлета ў арганізацыі. А ў наступным годзе наша краіна бярэ ў свае рукі кіраванне ў СНД.